«Тут пахаваная Бэла». Гамяльчук знайшоў жорнаў з незвычайнымі надпісамі

| Гісторыя

Жыхар Пакалюбічаў знайшоў жорнаў, які быў зроблены з надмагілля. Аб гэтым паведамляе краязнаўчы паблік Пошукі старога Гомеля




Падчас рэканструкцыі прыватнага дому жыхар Пакалюбічаў пад адмосткай знайшоў цыліндрычны камень з адтулінай. 

Як аказалася, гэта камень — жорнаў. Памерам ён каля 30 сантыметраў. Самае дзіўнае, што зроблены ён з яўрэйскага надмагілля — мацэвы.





Даследчык Алег Лісоўскі дапамог разабрацца, што азначаюць надпісы. Літары іўрыту кажуць, што камень быў надмагіллем: абрэвіятура з літар פנ азначае «тут пахаваны». Літары בת («дачка») кажуць, што пад камянём была пахаваная жанчына. Кавалкі іншых радкоў гавораць аб тым, што памерлую звалі Бэла, і была яна дачкой Ш...

З якіх могілак быў скрадзены гэты камень, на якім млыне выкарыстоўваўся, зараз сказаць цяжка. Само ж надмагілле перарабілі пад жорнаў хутчэй за ўсё ў першыя дзесяцігоддзі існавання СССР.

Загадка Урубеля: забыты гомельскі містык канца ХІХ стагоддзя

| Гісторыя

1933 год. На старонках польскай газеты з’явіўся незвычайны артыкул, у якім некалькі разоў узгадваецца Гомель. У ім вядомы польскі экстрасэнс Стэфан Асавецкі апісаў сваю сустрэчу з гомельскім містыкам Урубелем. Сёння гэта, бадай, адзіная вядомая крыніца пра гэтага загадкавага чалавека.

Закінутая вёска ў зоне адчужэння: як выглядаў маёнтак у Дзям’янках сто гадоў таму

| Гісторыя

Перад вамі — 3D-рэканструкцыя сядзібы ў вёсцы Дзям’янкі, аднаго з самых загадкавых і малавядомых месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сёння Дзям’янкі, а яе галоўны сімвал — руіны маёнтка, якія і цяпер вылучаюцца сярод закінутай мясцовасці.